Домікі для птушак


У двары Ельскай дапаможнай школы-інтэрната шмат цікавых упрыгожванняў. Шматлікія фігуры, дэкаратыўныя элементы зроблены рукамі настаўнікаў школы і іх падапечнымі. Для ажыццяўлення сваіх ідэй майстры выкарыстоўваюць падручныя матэрыялы. А натхняе іх сама прырода.


Так, з прыходам вясны з цёплых краёў пачалі вяртацца дамоў птушкі. Таму на ўроках працоўнага навучання вучні школы-інтэрната разам з настаўнікамі Пятром Уласенка і Сяргеем Калядой падрыхтавалі для іх прыгожыя і ўтульныя шпакоўні. Так званыя домікі для птушак рабяты майструюць даволі незвычайным спосабам: выбіраюць полыя палены (у качагарцы карысці з такіх дроў мала), вычышчаюць іх у сярэдзіне –  і «сцены» гатовыя. Потым яны майструюць дах і падлогу. Яшчэ некалькі штрыхоў –  шпакоўня зроблена.


Жанна Рынгоўская



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *