Пра вынікі прафсаюзнай работы

Общество

На плечы прафсаюзных арганізацый ускладзены клопаты аб сацыяльна-эканамічнай абароне работнікаў, кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы. За ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, захаванне стабільнай і таварыскай атмасферы ў калектыве таксама нясуць адказнасць гэтыя арганізацыі.


Акрамя таго, прафсаюзам належыць вялікая роля ў вырашэнні пытанняў аб паляпшэнні ўмоў працы, аховы  здароўя, абароны інтарэсаў работнікаў. Арганізацыя культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў таксама важная састаўляючая працы прафсаюзаў.


З упэўненасцю можна сказаць, што Ельская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі са сваімі абавязкамі спраўляецца на выдатна. Аб гэтым сведчыць тое, што гэтая прафсаюзная арганізацыя заняла другое месца ў першай групе ў абласным конкурсе на лепшую раённую прафсаюзную арганізацыю па стварэнні ўмоў для творчай працы, умацавання здароўя і адпачынку работнікаў галіны. Акрамя дыплома, ад Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работні-каў адукацыі і навукі яны таксама атрымалі сертыфі-кат на 8 млн рублёў.


Жанна Дзянісава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *