Гэта трэба жывым!

Общество

11 студзеня, у дзень вызвалення Ельска і Ельскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у горадзе і раёне прайшлі святочныя мерапрыемствы: праведзены мітынгі-рэквіемы, ускладзены кветкі да абеліскаў і брацкіх магіл.


Так, кіраўніцтва горада на чале са старшынёй райвыканкама Леанідам Пісанікам, прадстаўнікі ўсіх арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў усклалі кветкі да мемарыяльнага комплекса «Ахвярам ХХ стагоддзя», да абеліска мірным жыхарам Ельскага раёна, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, да брацкай магілы воінам-вызваліцелям, загінуўшым пры вызваленні Ельска і Ельскага раёна, а таксама да брацкай магілы савецкіх воінаў, партызанаў і падпольшчыкаў.


Не засталіся безуважнымі да аднаго з галоўных святаў Ельшчыны і вучні школ раёна. Так, вучні і настаўнікі Скараднянскай школы ўсклалі кветкі да брацкай магілы ў Скародным, тым самым ушанаваўшы памяць загінуўшых воінаў, а таксама наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Раісу Радзько і павіншавалі яе са святам.


Брацкую магілу каля вёскі Славечна наведалі школьнікі з Роза-Люксембургскага ясляў-сада – сярэдняй школы. Каля яе яны правялі мітынг, прачыталі вершы-пасвячэнні і мінутай маўчання ўшанавалі сваіх землякоў, якія склалі свае галовы ў барацьбе за мір і спакой на зямлі.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *