24 каманды прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Гомельшчыны, якія прайшлі з 19 па 21 снежня ў абласным цэнтры. На старты выйшлі юныя легкаатлеты 1996–1997 г.н.
Навучэнцы Ельскай СДзЮСШАР выступілі даволі паспяхова: сярод каманд раёнаў яны занялі 3-е месца, у агульным заліку наша каманда фінішавала шостай. Па колькасці балаў наперадзе апынуліся каманды з Гомеля, Светлагорска, Добруша і Хойнікаў.
Малышэўскі Аляксандр заняў 3-е месца ў спаборніцтвах ў скачках у вышыню (175 см), фінішаваў чацвёртым у бегу на 60 м (7.73 с).
Літвіненка Іван заняў 2-е месца ў скачках у вышыню з вынікам 175 см. У гэтай жа дысцыпліне Грамовіч Валерый заняў 4-е месца (170 см).
Рулевіч Алена фінішавала чацвёртай на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі (10.90 с). У спаборніцтвах у скачках у вышыню яна заняла 3-е месца з вынікам 145 см.
Бандарчук Наталля заняла 1-е месца ў скачках у даўжыню (5 м 55 см). Выканала І дарослы разрад.
Андрушчанка Аляксей на дыстанцыі 1500 м фінішаваў шостым (4.45).
Старавойт Уладзімір таксама заняў 6-е месца ў штурханні ядра (13 м 17 см).
Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміравана каманда, якая ў наступным годзе прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.
Марта ЛУЧЫК