У канцы снежня былі падведзены вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый раёна для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вяснова-палявых работ 2013 года.
Згодна з рашэннем райвыканкама, пераможцам раённага агляду прызнаны КСУП «Саўгас «Камуніст». Калектыў прадпрыемства ўзнагароджваецца грашовай прэміяй у памеры 30 мінімальных заработных плат, а таксама каштоўным падарункам Ельскага райвыканкама.
Другое месца прысуджана КСУП «Ельскае Палессе». У якасці ўзнагароды калектыў гаспадаркі атрымаў грашовую прэмію ў памеры 25 мінімальных заработных плат.
Трэцяе месца заняў калектыў КСУП «Дабрынь», якому выплачана прэмія ў памеры 20 мінімальных заработных плат.
Адзначана станоўчая работа па падрыхтоўцы да агляду кіраўніцтва і інжынернай службы КСУП «Ельск».
Ганна Гаўрылава