Важна захоўваць тэхналогію

Сельское хозяйство

Лепшым аператарам на вырошчванні маладняка буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту сёлета была прызнана Улляна Бушына з КСУП «Скараднянскі», якая забяспечыла сярэднесутачны прывес буйной рагатай жывёлы 1282 грамы.


Улляна Мікалаеўна  стала пераможцай раённых спаборніцтваў за дасягненне лепшых паказчыкаў павелічэння вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі ў зімовастойлавы перыяд 2011–2012 гадоў і на свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, была ўзнагароджана Дыпломам райвыканкама і каштоўным падарункам.



Маладая жанчына працуе цялятніцай на малочнатаварнай ферме № 2 Валаўск КСУП «Скараднянскі» тры гады, да гэтага працавала даяркай у гаспадарцы. Старанная і дысцыплінаваная работніца, яна з поўнай адказнасцю ставіцца да сваіх абавязкаў, чым і заслугоўвае павагу сярод працаўнікоў і кіраўніцтва гаспадаркі. Сакрэт добрых вынікаў у працы, гаворыць жанчына, заключаецца ў правільным захаванні тэхналогіі вырошчвання жывёлы і выкананні рэкамендацый спецыялістаў.



Улляна Бушына разам з мужам (Вадзім зараз працуе ў школьнай качагарцы) выхоўваюць траіх дзяцей – сыноў Віталя і Арсеня і дачку Віку. Старэйшы сын Віталь і дачка Віка ходзяць у школу, Арсень – у дзіцячы сад. Сям’я жыве ў новым доме з усімі выгодамі, які выдзеліла мясцовая гаспадарка. Сумаваць у вёсцы маладым гаспадарам не даво-дзіцца: у клопатах пра дабрабыт сям’і і будучае дзяцей праходзіць кожны дзень.



Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *