На мінулым тыдні ў Рагачове прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2012», у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі Ельшчыны.
Як ужо паведамлялася раней, на абласным узроўні былі адзначаны перамогі аграрыяў Ельскага раёна як сярод сельгасарганізацый, так і сярод асобных працаўнікоў.
Новы трактар атрымаў у падарунак калектыў гаспадаркі КСУП «Саўгас «Камуніст» (кіраўнік Рыгор Бабчанок) як пераможца абласнога агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшая сельскагаспадарчая арганізацыя па землекарыстанні, высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванні машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» у 2012 годзе.
Ганна Гаўрылава