Многа снегу – многа хлеба

Сельское хозяйство

Вялікі снег толькі на карысць азімым культурам, лічаць спецыялісты агранамічнай службы сельскай гаспадаркі. Тым больш, што лёг снег на падмерзлую глебу. Нездарма народная мудрасць сцвярджае: многа снегу – многа хлеба.


– Снежнага покрыва для сельскагаспадарчых культур на палях дастаткова, – заўважыў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрый Гуд. – Калі ўлічыць, што крытычная тэмпература вузла кушчэння ў азімай пшаніцы складае 15–16 градусаў, трыцікале – 16–17, жыта – 19 і больш градусаў, то снежнай коўдрай азімыя культуры ўкрытыя надзейна. Кожны сантыметр снегу здымае адзін градус. Таму нават чакаемыя маразы да 15–20 градусаў азімым не страшныя. У тым ліку і азімаму рапсу, таму што на асобных участках таўшчыня снежнага покрыву даходзіць да 30 сантыметраў. Такім чынам, адна з састаўляючых дастойнага ўраджаю ўжо ёсць. Наколькі яна будзе эфектыўнай, будзе залежаць ад далейшага тэмпературнага рэжыму.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *