Свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, прайшло ў суботу, 24 лістапада, ў гарадскім Доме культуры «Колас». Прадстаўнікі ўсіх сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў раёна прынялі ўдзел у гэтым урачыстым мерапрыемстве. Шчырыя словы падзякі гучалі са сцэны для тых, хто цэлы год нястомна працаваў і аддаваў усе свае сілы роднай зямлі. Працаўнікам вёскі ўручылі граматы і падарункі, ім таксама былі адрасаваны віншаванні, песні і танцы.
Адкрываючы свята, старшыня Ельскага раённага выканаўчага камітэта Леанід Пісанік заўважыў, што восень заўсёды з’яўляецца часам збору ўраджаю, парою падвядзення вынікаў сельскагаспадарчых работ, святам тых, хто нястомна працаваў на працягу ўсяго года, клапаціўся, каб на стале заўжды быў хлеб.
– Сельская гаспадарка, – сказаў Леанід Фёдаравіч, – з’яўляецца асновай эканомікі любой краіны. Падводзячы вынікі года, мы ў чарговы раз упэўніліся, што намі выбраны правільны курс на развіццё буйнатаварнай сельскагаспадарчай вытворчасці, які сёння дае станоўчыя рэзультаты. Мы на правільным шляху, і сёння сельская гаспадарка гарантуе харчовую бяспеку краіне. Радуе тое, што Ельскі раён таксама робіць уклад у агульную дзяржаўную справу.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Леанід Пісанік адзначыў, што Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – гэта свята не толькі тых, хто заняты ў галінах аграпрамысловага комплексу прафесійна, але і працаўнікоў вёскі ў цэлым – вясковых гаспадароў, фермераў, тых, хто забяспечвае насельніцтва гароднінай, садавінай, мясам, малаком і іншай сельскагаспадарчай прадукцыяй. Старшыня райвыканкама шчыра павіншаваў працаўнікоў аграпрамысловага комплексу са святам, падзякаваў ім за напружаную працу і адданасць сваёй справе.
Пра асноўныя вынікі сельскагаспадарчага года, выкананне паказчыкаў эканамічнага развіцця галіны гаварыў у сваім выступленні Анатоль Гапонік, намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
– Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены шасцю сельскагаспадарчымі арганізацыямі, а таксама прадпрыемствамі – Ельскім кансервавым заводам, ААТ «Ельскі аграсервіс», перапрацоўчы ўчастак ПВУП «Мазырскія малочныя прадукты» – і пяццю фермерскімі гаспадаркамі, – падкрэсліў Анатоль Гапонік. – Вынікі работы аграпрамысловага комплексу сведчаць пра ўстойлівую тэндэнцыю далейшага павышэння прадуктыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, а гэта гаворыць пра эфектыўнасць мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі краіны.
Гэты год, адзначыў Анатоль Генрыкавіч, быў нялёгкім і напружаным. Тым не менш, у раёне дасягнуты пэўныя поспехі тымі, хто не пакладаючы рук працаваў на палях і жывёлагадоўчых фермах. Працаўнікі аграпрамысловага комплексу заслугоўваюць найлепшых слоў удзячнасці і павагі за сваю адданасць роднай зямлі, за высокую адказнасць і майстэрства.
Самым важным і хвалюючым момантам свята стала цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённых спаборніцтваў.
Пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый на ўборцы збожжавых і збожжабабовых культур ураджаю 2012 года прызнаны калектыў КСУП «Саўгас «Камуніст» (кіраўнік Рыгор Бабчанок). Калектыў гэтай гаспадаркі забяспечыў прырост валавых збораў зерня да сярэднегадавога ўзроўню за мінулыя тры гады на 111,6 %, выкананне задання па валавым зборы зерня – на 79,7%. Прадуктыўнасць збожжавых і збожжабабовых культур на бала-гектар пасяўной плошчы ў КСУП «Саўгас «Камуніст» склала 123,5 кг зерня пры ўраджайнасці 33,6 цэнтнера з гектара. План продажу збожжа дзяржаве выкананы гаспадаркай на 100 %. За дасягнутыя поспехі калектыў гаспадаркі ўзнагароджаны Дыпломам раённага выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджвання ў памеры 20 базавых велічынь.
ІІ месца ў раённым спаборніцтве сярод сельскагаспадарчых арганізацый на ўборцы збожжавых і збожжабабовых культур ураджаю 2012 года заняў калектыў КСУП «Ельск» (кіраўнік Алена Марозава). Калектыў гэтай гаспадаркі забяспечыў прырост валавых збораў зерня да сярэднегадавога ўзроўню за мінулыя тры гады на 101,1 %, выкананне задання па валавым зборы зерня – на 77 %. Прадуктыўнасць збожжавых і збожжабабовых культур на бала-гектар пасяўной плошчы ў КСУП «Ельск» склала 120,2 кг зерня пры ўраджайнасці 32,1 цэнтнера з гектара. План продажу збожжа дзяржаве выкананы гаспадаркай на 100 %. Калектыў гаспадаркі за дасягнутыя поспехі ўзнагароджаны Дыпломам раённага выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджвання ў памеры 15 базавых велічынь.
Дыплом раённага выканаўчага камітэта ІІІ ступені з выплатай адзінаразовага грашовага ўзнагароджвання ў памеры 10 базавых велічынь прысуджаны калектыву КСУП «Скараднянскі» (кіраўнік Васіль Касенка). Гэтая гаспадарка забяспечыла прырост валавых збораў зерня да сярэднегадавога ўзроўню за мінулыя тры гады на 116,9 %, выкананне задання па валавым зборы зерня – на 66,8 %. Прадуктыўнасць збожжавых і збожжабабовых культур на бала-гектар пасяўной плошчы ў КСУП «Скараднянскі» склала 118 кг зерня пры ўраджайнасці 31,4 цэнтнера з гектара. План продажу збожжа дзяржаве выкананы гаспадаркай на 100 %.
На сцэну таксама былі запрошаны пераможцы раённых спаборніцтваў сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, занятых на ўборцы збожжавых і збожжабабовых культур ура-джаю 2012 года:
– экіпаж збожжаўборачнага камбайна КЗС-1218 КСУП «Саўгас «Камуніст» у саставе Кашэвіча Віктара і Кашэвіча Андрэя. Экіпаж намалаціў збожжа 2086,5 тоны, намалот на ўмоўны камбайн склаў 2128,2 т;
– экіпаж збожжаўборачнага камбайна КЗС-10К КСУП «Скараднянскі» ў саставе Ляўкоўскага Мікалая і Цалуйка Андрэя. Экіпаж забяспечыў намалот 1179 т збожжа, намалот на ўмоўны камбайн склаў 1226,2 т;
– маладзёжны экіпаж збожжаўборачнага камбайна КЗС-10К КСУП «Ельск» у саставе Казлова Аляксандра і Гуда Аляксандра, якія намалацілі 1686,6 т збожжа. Намалот на ўмоўны камбайн склаў 1720,5 т.
Пераможцам раённых спаборніцтваў сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, занятых на ўборцы збожжавых і збожжабабовых культур ураджаю 2012 года, старшыня райвыканкама Леанід Пісанік уручыў Дыпломы раённага выканаўчага камітэта і каштоўныя падарункі.
Па выніках раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў, занятых на перавозцы збожжа ад камбайнаў, пераможцамі прызнаныя наступныя:
– Кошаль Алег, вадзіцель КСУП «Ельскае Палессе», які перавёз аўтамабілем ГАЗ-53 1365 тон збожжа, умоўная колькасць перавезенага збожжа склала 3459 тон;
– Глюза Віктар, вадзіцель КСУП «Саўгас «Камуніст», які перавёз аўтамабілем МАЗ-555142 1784 тоны збожжа, умоўная колькасць перавезенага збожжа склала 1891 тону;
– Крывенькі Яўген, малады вадзіцель КСУП «Скараднянскі», які перавёз аўтамабілем МАЗ-555102 1504 тоны збожжа, умоўная колькасць перавезенага збожжа склала 1947,7 тоны.
Вадзіцелі-пераможцы былі таксама ўзнагароджаны Дыпломамі райвыканкама і каштоўнымі падарункамі.
Сярод аператараў збожжасушыльных установак пераможцам раённага спаборніцтва прызнаны Цалка Васіль, аператар збожжасушыльнай устаноўкі СКУ-10 КСУП «Скараднянскі», які забяспечыў паказчык на сушцы збожжа 1630,5 тоны, умоўная колькасць апрацаванага збожжа склала 5021,9 т. Ён узнагароджаны Дыпломам райвыканкама і каштоўным падарункам.
На галоўным свяце аграрыяў ушаноўваліся і пераможцы раённых спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых арганізацый па нарыхтоўцы кармоў. Па выніках спаборніцтваў першае месца было прысуджана КСУП «Ельск» (кіраўнік Алена Марозава). Калектыў гаспадаркі забяспечыў нарыхтоўку травяністых кармоў на 1 умоўную галаву 33,5 ц кармавых адзінак, або 126,6% да ўзроўню 2011 года. Прычым 95% нарыхтаванага корму – корм вышэйшага і першага класаў. Прадстаўнікі гаспадаркі былі ўзнагароджаны Дыпломам раённага выканаўчага камітэта І ступені з выплатай грашовага ўзнагароджвання ў памеры 20 базавых велічынь.
ІІ месца заняў калектыў КСУП «Скараднянскі» (кіраўнік Васіль Касенка), які забяспечыў нарыхтоўку травяністых кармоў на 1 умоўную галаву 37,8 ц к.а., або 108,9 % да ўзроўню 2011 года. Якасць нарыхтаваных кармоў – вышэйшага і першага класаў (95 %). КСУП «Скараднянскі» ўзнагароджаны Дыпломам райвыканкама і грашовай выплатай у памеры 15 базавых велічынь.
Калектыў КСУП «Саўгас «Камуніст» (кіраўнік Рыгор Бабчанок) забяспечыў нарыхтоўку травяністых кармоў на 1 умоўную галаву 32 ц к.а., або 125 % да ўзроўню 2011 года. 95 % кармоў маюць якасць вышэйшага і першага класаў. Гэтай гаспадарцы прысуджана ІІІ месца. Прадстаўнікі КСУП «Саўгас «Камуніст» атрымалі Дыплом райвыканкама і грашовае ўзнагароджванне ў памеры 10 базавых велічынь.
Дыпломы раённага выканаўчага камітэта і каштоўныя падарункі былі таксама ўручаны пераможцам раённых спаборніцтваў сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў, занятых на нарыхтоўцы кармоў у 2012 го-дзе, і сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў па перавозцы кармоў. Сярод камбайнераў лепшым быў прызнаны камбайнер кормаўборачнага камбайна Е-281 і УЭС-2-250А+КПК 3000 КСУП «Саўгас «Камуніст» Аляксандр Петралай, які нарыхтаваў 43240 умоўных тон травяністых кармоў.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў па перавозцы кармоў пераможцам стаў трактарыст Анатоль Галумбіеўскі з КСУП «Саўгас «Камуніст». Ён на трактары МТЗ — 1221 перавёз 10600 умоўных тон травяністых кармоў.
На свяце былі ўшанаваны і лідары жывёлагадоўчай галіны раёна. Так, за дасягненне лепшых паказчыкаў павелічэння вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі ў зімова-стойлавы перыяд 2011–2012 гадоў пераможцамі раённага спаборніцтва сярод жывёлагадоўчых ферм І месца было прысуджана калектыву малочнатаварнай фермы Вішанькі (брыгадзір Святлана Грыневіч) КСУП «Ельск». Надой малака ад каровы на гэтай ферме склаў 3434 кг, сярэднесутачны прывес буйной рагатай жывёлы – 882 г. Калектыў фермы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Ельскага райвыканкама і грашовай прэміяй у памеры 12 базавых велічынь.
ІІІ месца заняў калектыў малочнатаварнай фермы №2 Валаўск (брыгадзір Мікалай Сарнаўскі) КСУП «Скараднянскі», дзе надой малака ад каровы склаў 2728 кг, сярэднесутачны прывес буйной рагатай жывёлы – 924 г. Калектыў фермы ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама з выплатай адзінаразовага грашовага ўзнагароджвання ў памеры 8 базавых велічынь.
Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па афармленні, добраўпарадкаванні і ўтрыманні пакояў адпачынку пераможцам раённага спаборніцтва вызначаны калектыў малочнатаварнай фермы Прачомышлі (брыгадзір Сяргей Бурміч) КСУП «Саўгас «Камуніст». Працаўнікі фермы былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама і грашовай прэміяй – 8 базавых велічынь.
Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод работнікаў жывёлагадоўлі сталі:
– сярод аператараў машыннага даення пры паточна-цэхавай сістэме – Людміла Гайкевіч з КСУП «Саўгас «Камуніст», якая надаіла 4519 кг малака ад каровы;
– сярод аператараў машыннага даення малочнатаварных ферм – Алена Гракава з КСУП «Ельск», якая надаіла 3662 кг малака ад каровы;
– сярод аператараў на вырошчванні маладняка буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту – Ульяна Бушына з КСУП «Скараднянскі», якая забяспечыла сярэднесутачны прывес буйной рагатай жывёлы 1282 г;
– сярод аператараў на цёлках узнаўлення – Вера Хамутоўская з КСУП «Скараднянскі». Яна забяспечыла сярэднесутачны прывес буйной рагатай жывёлы 801 г.
Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоль Гапонік уручыў пераможцам Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і каштоўныя падарункі.
На мерапрыемстве таксама ўшанавалі памяць Віктара Чырыча, які ўвесь час працаваў у сельскай гаспадарцы і дачасна пайшоў з жыцця. Яго калега Рыгор Бабчанок прачытаў верш, прысвечаны былому кіраўніку адной з сельгасарганізацый.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровую грамату Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Георгій Цык уручыў Паўлу Марозенка, галоўнаму дзяржаўнаму інжынеру-інспектару Дзяржтэхнагляду, а ўдзячнасць – Вользе Гуненка, старшыні прафсаюзнага камітэта КСУП «Саўгас «Камуніст».
Асаблівыя словы ўдзячнасці гучалі ў адрас работнікаў перапрацоўчай прамысловасці. Імі былі прызнаны: працаўнікі Ельскага кансервавага завода (дырэктар Юрый Белы) – Аксана Гузоўская, Галіна Харко, Уладзімір Дубадзел і Сяргей Ільюк; Ельскага ўчастка першаснай перапрацоўкі сыравіны ПВУП «Мазырскія малочныя прадукты» (начальнік Юрый Мажэйка) – Аляксей Цалка і Уладзімір Калацэй; ААТ «Ельскі аграсервіс» (кіраўнік Аляксандр Кукса) – Аляксандр Грыневіч. Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Лапаценка ўручыў лепшым працаўнікам прадпрыемстваў раёна граматы і падарункі.
Дырэктар Ельскага кансервавага завода Юрый Белы адрасаваў падарунак лепшаму пастаўшчыку сельскагаспадарчай прадукцыі – калектыву КСУП «Ельск».
На свяце таксама ўшаноўвалі людзей, якія аказалі шэфскую дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям раёна, – прадстаўнікоў Ельскай дапаможнай школы-інтэрната (дырэктар Якаў Ліпскі), КЖЭУП «Ельскае» (дырэктар Васіль Яцухна) і Ельскага леспрамгаса (дырэктар Васіль Швяцоў).
Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна падзякавалі тым людзям, якія ў гарачую пару прыйшлі на дапамогу сельскім працаўнікам, а таксама ўручылі ім падарункі. Так, дырэктар КСУП «Скараднянскі» Васіль Касенка ўручыў падарункі Раману Кашалю (Валаўскае лясніцтва) і Міхаілу Дыбчуку (ПМС); дырэктар КСУП «Падгалле» Юрый Засінец – Юрыю Руль (КЖЭУП), Уладзіміру Смеюну (Засінцаўскае лясніцтва), Леаніду Сугаку (Засінцаўскае лясніцтва), Аляксандру Максімаву (Засінцаўскі сельсавет); дырэктар КСУП «Ельскае Палессе» Уладзімір Матузка – Анатолю Семяненка (Ельскі лясгас), Сяргею Музыка (Качышчанскае лясніцтва); дырэктар КСУП «Дабрынь» Генадзь Дражын – Аляксандру Жуйкову (Славечанскае лясніцтва), Аляксандру Канаводу (РУЭС), Аляксандру Маліноўскаму (РАА), Эдуарду Цалка (пагранічны пункт «Новая Рудня»), Васілю Канаводу (ЛДД), Тамары Зуевіч і Ларысе Дзям’янавай (работнікі сталовай).
Ветэранам працы сельгасарганізацый і прадпрыемстваў горада, якія працягваюць сваю працоўную дзейнасць, таксама былі адрасаваны цёплыя словы і пажаданні. Намеснік старшыні райвыканкама Рыгор Цык уручыў падарункі Валянціне Калатвіной (кансервавы завод), Анатолю Галумбіеўскаму, Мікалаю Яскаўцу, Мікалаю Варажуну, Сяргею Кухнаўцу, Кацярыне Анціпенка, Ганне Кяргіевай, Таццяне Каваленка (КСУП «Саўгас «Камуніст»), Івану Ляўкоўскаму (КСУП «Скараднянскі»), Уладзіміру Мымрыну, Валянціне Аляксеевай, Ганне Лаворанка (КСУП «Дабрынь»), Васілю Зубрайчуку (КСУП «Падгалле»), Любові Суханіцкай (Ельскі аграсервіс), Валянціне Сенькавец і Міхаілу Крысану (КСУП «Ельскае Палессе»).
Маладыя кадры, якія папоўнілі галіну АПК у гэтым годзе і якія стануць працягваць лепшыя традыцыі сельскіх працаўнікоў, таксама былі названы паімённа. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Матузка ўручыў падарункі Арцёму Бурмічу, Максіму Гладуну, Вераніцы Козел, Аляксандры Смірновай, Ва-дзіму Пракапцову, Міхаілу Хрыпко, Канстанціну Ласоўскаму, Арцёму Гуду, Андрэю Бычкоўскаму, Кацярыне Клабук, Паўлу Леановічу, Ганне Федан.
Па выніках штогадовага конкурсу «Лепшы па прафесіі» сярод маладых працаўнікоў АПК пераможцамі прызнаны Аляксандр Гаўрыкаў, аператар машыннага даення КСУП «Скараднянскі», і Вераніка Краўчук, бухгалтар КСУП «Саўгас «Камуніст». Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Ірына Таран і першы сакратар РА ГА «БРСМ» Ірына Шаўчук уручылі ім каштоўныя падарункі.
Музычныя віншаванні ў адрас працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці раёна гучалі ў гэты дзень ад калектываў устаноў культуры Ельшчыны («Ялінка», «Валошкі», «Сударушка», «Элегія», «Вясёлка» і інш.), а таксама ад выхаванцаў дзіцячага садка «Сонейка» г. Ельска, дзіцячага калектыву Дабрынскага КСЦ, артыстаў Зашырскага і Стара-Высокаўскага КСЦ, Сяргея Грыневіча, Таццяны Зур, Наталлі Цалка, Ганны Захаравай, Алены Сафонавай, Наталлі Алісейка і інш. Былі арганізаваны выставы мастацкіх работ умельцаў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы: вышыўкі Галіны Гаўрылавай (КСУП «Скараднянскі») і Марыны Апенька (КСУП «Дабрынь»), паляўнічыя трафеі Леаніда Садольскага і Васіля Урэцкага (КСУП «Ельскае Палессе»), мастацкія творы Рыгора Бабчанка (КСУП «Саўгас «Камуніст»), а таксама вырабы раённага цэнтра рамёстваў. Усе жадаючыя маглі набыць прадукцыю Ельскага райспажыўтаварыства, кансервавага завода, малочнага завода.
Нездарма кажуць: чалавек славіцца сваёй працай. Людзі працы заўжды праслаўляліся і будуць праслаўляцца нашчадкамі да таго часу, пакуль хлеб будзе галавой усяму. А гэта будзе заўсёды!
Ганна Гаўрылава