Яго вялікасць – Гарбуз

Сельское хозяйство

У кастрычніку на падворках многіх гаспадароў (як у вёсцы, так і ў горадзе) можна заўважыць вялізныя рознакаляровыя варахі гарбузоў. Жоўтыя, аранжавыя, зялёныя, ружовыя, белыя, вялікія і малыя, роўныя і бугрыстыя – яны прывабліваюць вока сваёй адметнай прыгажосцю і нават весялосцю.


Не ўсе ведаюць, што гэтая такая звычная для нас агародніна родам з далёкай Амерыкі. Вырошчвалі гэтую культуру і ў Старажытным Егіпце. У Еўропу гарбузы прывезлі ў 16 стагоддзі іспанцы. Спецыялісты лічаць, што ў Беларусі гарбузы пачалі вырошчваць з 19 стагоддзя. За такі кароткі тэрмін культура атрымала шырокае распаўсюджванне. І гэта нездарма.


Гарбузы значна пераўзыхо-дзяць іншую агародніну па ўтрыманні бялкоў, тлушчоў і вугляводаў. У мякаці гарбузоў утрымліваецца каля 3–11 % цукру, 16–20 % крахмалу, правітамін А – каратын (у сярэднім 5 мг на 100 г сырой масы, гэта больш, чым у моркве), вітаміны С, В1, В2, В5, Е і многія мінеральныя рэчывы. Насенне гарбузоў вядома як моцны сродак для вывядзення глістоў. Мякаць гарбузоў і сок таксама выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне.


Гарбузы ў нас бываюць некалькіх відаў: дэкаратыўнымі ўпрыгожваюць двары і хаты, кармавыя і сталовыя выкарыстоўваюць у ежу чалавека і жывёлы.


Асабліва паважаюць гарбузы жыхары сельскай мясцовасці, дзе гэтыя веліканы з’яўляюцца каштоўным прадуктам для жывёлы: кароў, коней, свіней – асабліва, калі ўлічыць уласцівасць гэтай агародніны доўга захоўвацца. Гарбузовае насенне людзі сушаць для сябе (выдатныя прысмакі для дзяцей і дарослых),  а палавінкі гарбузоў скармліваюць жывёле. Акрамя гэтага, гарбузовыя палавінкі з’яўляюцца выдатным удабрэннем на агародзе для наступнага ўраджаю.


Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *