Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагароджана галоўны ўрач Ельскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Цішкова.
Ганаровую грамату, падпісаную старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Андрэйчанкам і старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатолем Рубінавым, уручыў Наталлі Іванаўне пад час пасяджэння Ельскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Канопліч, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы беларускага парламента.
Віншуем Наталлю Цішкову з дастойнай узнагародай!
Таццяна Петрухно