А цяпер кукуруза – на насенне

Сельское хозяйство

Адной з важных сельскагаспадарчых работ у гэтыя дні з’яўляецца ўборка «каралевы палёў» на насенне. Актыўна займаюцца гэтым у КСУП «Дабрынь».


Як арганізавана тут работа, расказвае аграном гаспадаркі Юлія Мяцеліца:


– Кукурузы на насенне ў КСУП «Дабрынь» пасеяна 150 гектараў. На палях гаспадаркі працуюць збожжаўборачныя камбайны са спецыяльнымі насадкамі з эксперыментальнай базы «Крынічны», адвозіць абмалочаную кукурузу наша тэхніка. За некалькі дзён камбайны намалацілі больш за 600 тон пры сярэдняй ураджайнасці 40 цэнтнераў з гектара. Трэба адзначыць, што гэта ня-дрэнная ўраджайнасць, таму што кукуруза, якую мы пасеялі для насення, расла на даволі добрай глебе, таму і ўраджай добры.


Асаблівасць уборкі кукурузы на насенне ў тым, што камбайны жаткамі захопліваюць шэсць  радкоў – так званыя «мамы», а наступныя чатыры радкі былі скошаны яшчэ раней на зялёную масу, гэта «папы». Такія пачаткі на палях пасля ўборкі поля камбайнамі збіралі дзеці – вучні бліжэйшых школ.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *