Збожжа – як на заказ

Сельское хозяйство

У Беларусі для дзяржаўных патрэб і забеспячэння закладкі матэрыяльнага рэзерва існуе дзяржзаказ на закупку харчовага збожжа ў яго вытворцаў па зацверджаных закупачных цэнах.


Дадзеная працэдура прадугледжвае папярэдняе дзяржаўнае фінансаванне сельгасвытворцаў з наступным абавязковым продажам імі збожжа на камбінаты хлебапрадуктаў, праз якія і адбываецца фінансаванне.


Дзяржаўны заказ у гэтым годзе складае 1 млн 184 тысячы тон харчовага збожжа і 185 тысяч тон масланасення рапсу. На прадпрыемствы сістэмы хлебапрадуктаў ужо паступіла больш за паўтара мільёна тон збожжа новага ўраджаю, з якіх у лік выканання дзяржзаказу – амаль мільён тон зерня і каля 150 тысяч тон масланасення. Арганізацыі дэпартамента па хлебапрадуктах павінны прыняць 630 тысяч тон пшані-цы, 400 тысяч тон жыта і іншыя збожжавыя, у тым ліку ячмень, авёс, грэчку. У параўнанні з мінулым годам дзяржзаказ па харчовым збожжы вырас на 15,5 %, па масланасенні рапсу – на 5,7 %. Па словах спецыялістаў, якасць ураджаю сёлета значна лепшая за мінулагоднюю.


Падрыхтавала Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *