«Ягуары» ў кукурузе

Сельское хозяйство

Зараз, мабыць, настаў самы «смачны» час для буйной рагатай жывёлы. Ідзе ўборка кукурузы на сілас, і папутна ў меню рагатых прыбавілася так званая кукуруза на зялёны корм.


У гэтых сельгасработах актыўна ўдзельнічаюць і работнікі КСУП «Скараднянскі».


– У нас пасеяна 1663 га кукурузы, – расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Шэцка. – З іх ужо ўбрана 550 га. Закладваем зялёную масу ў траншэю, а заадно і кормім жывёлу. Усяго нарыхтавана 9845 тон кукурузы. Сярэдняя ўраджайнасць складае 179 ц/га.


На ўборцы кукурузы ў КСУП «Скараднянскі» заняты магутны «Ягуар», на якім працуе адзін  з самых вопытных і адказных механізатараў Сяргей Цалка.


–»Ягуар» – выдатная машына для сельскагаспадарчых работ, – тлумачыць Сяргей Канстанцінавіч. – Я на ім працую трэці год. Магутная, добрая тэхніка, адным  словам – прыемна працаваць на такой. Калі кукуруза на палях добрая, то за дзень можна зжаць гектараў 700, калі слабейшая – толькі 400 – 500.
Адвозяць зялёную масу ад камбайна таксама самыя ўвішныя механізатары, якія ўмеюць зладжана працаваць з «Ягуарам»: своечасова пад’язджаюць, замяняюць адзін аднаго, не стрымліваюць ход работ.


Стварэнне  трывалай кармавой базы – адзін з прыярытэтных накірункаў у аграпрамысловым комплексе Гомельшчыны. І зараз ідзе самы важны этап корманарыхтоўчай кампаніі – уборка «каралевы палёў».


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *