На чарзе – бульба

Сельское хозяйство

Беларусь здаўна называюць бульбяной дзяржавай. Па валавай вытворчасці гэтай культуры наша краіна займае восьмае месца ў свеце, а па вытворчасці ў разліку на душу насельніцтва нават першае.


У сельгаспрадпрыемствах Ельшчыны сёлета пасаджана 133 гектары бульбы: па 50 гектараў у КСУП «Саўгас «Камуніст» і 30 – у КСУП «Падгалле». Сёлета плануецца сабраць даволі добры ўраджай «другога хлеба».


– Бульба, якую вырошчваюць сельгаспрадпрыемствы раёна, – расказаў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Гуд, – у асноўным беларускіх (Скарб, Журавінка, Расінка, Крыніца і інш.) і галандскіх (Рэд Скарлет) гатункаў. І амаль штогод бульба дае добрыя ўраджаі, якія ідуць на продаж дзяржаве і насельніцтву.


Вельмі хутка сельгаспрадпрыемствы прыступяць да масавай уборкі гэтай гародніны. Зараз паўсюдна ўжо збіта бацвінне і падрыхтаваны бульбаўборачныя камбайны.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *