Датэрміновае галасаванне пачалося


Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання пачалося  на выбарчых участках з 18 верасня і прадоўжыцца па 22 верасня ўключна.


У Ельскім раёне сфарміравана 28 выбарчых участкаў. Кожны жыхар раёна можа аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата.  Выбаршчыкі, якія па якой-небудзь прычыне не могуць прыйсці на гэтыя ўчасткі 23 верасня, у дзень выбараў, могуць прагаласаваць загадзя. Афіцыйнага тлумачэння, чаму грамадзянін мае намер галасаваць датэрмінова, у гэтым выпадку не патрабуецца.


Як растлумачылі ў акружной выбарчай камісіі, датэрмінова прагаласаваць можна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.  Праводзіцца  працэдура галасавання  ў прысутнасці не менш як двух членаў участковай камісіі.


Асноўны дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання – 23 верасня 2012 года.


Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *