Хутка ў школу!

Образование

Да першых школьных званкоў засталося крыху больш за ты-дзень. Ужо чакаюць вучняў класныя пакоі, рыхтуюцца да першых урокаў настаўнікі, ды і школьнікі набылі ўжо новую школьную форму, напоўнілі ўсім неабходным свае ранцы і праводзяць у гульнях і забавах апошнія жнівеньскія, і наогул летнія, дзянькі.


Напярэдадні свята першага званка мы сустрэліся і пагутарылі з начальнікам аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама Віктарам Амельчуком.
– Віктар Пятровіч, ці ўсе ўстановы адукацыі раёна падрыхтаваны належным чынам да новага навучальнага года? Які аб’ём работ праведзены непасрэдна ў школах за лета?
– На мінулым тыдні прайшоў аб’-езд усіх устаноў адукацыі раёна, была ацэнена іх падрыхтоўка да навучальнага года. Заўважу, што ў летні перыяд аддзелам адукацыі, калектывамі ўстаноў адукацыі выкананы даволі вялікі аб’ём работ  па капітальным і цякучым рамонце школ і дзіцячых садоў. На гэтыя мэты з усіх крыніц фінансавання было затрачана каля 750 млн рублёў. Шэфскімі арганізацыямі аказана дапамога ў памеры 44,54 млн рублёў. Значную дапамогу аказалі КСУП «Саўгас «Камуніст», «Гомельшпалеры», КСУП «Скараднянскі», ПМК-64. На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года  прыцягнута 85,14 млн рублёў, атрыманых ад пазабю-джэтнай дзейнасці, а таксама ад спонсарскай і гуманітарнай дапамогі.
Так, былі заменены аконныя блокі ў Млынокскім дзіцячым садзе – пачатковай школе, Ельскай дапаможнай школе-інтэрнаце. У сярэдняй школе № 1 г. Ельска заменена дашчатая падлога. Адрамантаваны дах у Зашырскім дзіцячым садку, Ельскім міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце, яслях-садзе – базавай школе г. Ельска, сярэдняй школе № 2 г. Ельска, Ельскім ЦКРНіР.
З дапамогай сродкаў замежных спонсараў праведзены цякучы рамонт у Качышчанскай сярэдняй школе, яслях-садзе – базавай школе г. Ельска і Санюкоўскай сярэдняй школе.



Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года значная ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы блокаў харчавання, сталовых, спартыўных залаў, майстэрняў, класных кабінетаў і інш.
– Добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый – таксама немалаважны фактар…
– Так, ва ўсіх установах адукацыі праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні тэрыторый. Але найбольш у гэтых адносінах вылучаюцца Млынокскі дзіцячы сад – пачатковая школа, Ельская дапаможная школа-інтэрнат і яслі-сад № 2 г. Ельска.



– Віктар Пятровіч, як забяспечаны сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем школы раёна?
– Вострых праблем з забеспячэннем вучняў падручнікамі няма. Што датычыцца вучэбнага абсталявання, то да пачатку навучальнага года для набыцця камп’ютэрных класаў, лінгафонных кабінетаў, праграмнага забеспячэння і іншага абсталявання з абласнога бюджэту выдзелена 191,4 млн рублёў.



– Некаторыя ўстановы адукацыі сёлета ўзначалілі новыя кіраўнікі.  Раскажыце, калі ласка, пра іх.
– Дырэктарам Качышчанскай сярэдняй школы назначана Алена Віктараўна Чэчка, дырэктарам Зашырскай школы назначаны Рыгор Фёдаравіч Навіцкі, Дзвіжкаўскую базавую школу ўзначаліла Святлана Анатольеўна Дудкоўская, Ельскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі – Валерыя Анатольеўна Раменнікава.



– Да сваіх першых, сапраўдных ужо, урокаў ў жыцці рыхтуюцца маладыя спецыялісты. Некалькі слоў пра іх, калі ласка.



– З 15 жніўня ва ўстановах адукацыі раёна пачалі працаваць 16 маладых спецыялістаў, з іх 14 чалавек – ураджэнцы нашага раёна. 13 чалавек маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, 3 – сярэднюю спецыяльную.



Ганна ГАЎРЫЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *