Тысячны рубеж па вывазу зерня ад камбайнаў пераадолеў вадзіцель КСУП «Скараднянскі» – Яўген Крывенькі. Сёлета ён з`яўляецца лідэрам сярод маладых вадзіцеляў жніва 2012.
Яўген прыйшоў працаваць у саўгас адразу пасля арміі, працоўны стаж –10 гадоў. Гэта перамога для яго не першая, але вельмі прыемная. Малады вадзіцель вельмі сур`ёзна адносіцца да сваёй працы. Па словах Яўгена, сакрэт яго перамогі – у неабыякавых адносінах да працы, у імкненні выканаць даручаную справу як мага лепш.
Ушаноўванне вадзіцеля адбылося прама на полі, недалёка ад вёскі Мядзведнае. Павіншаваць маладога тысячніка з працоўнай перамогай прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Георгій Цык і галоўны спецыяліст РК ГА «БРСМ» Інна Рафаловіч. За працоўныя дасягненні Яўгену Крывенькаму ўручылі пісьмо з падзякай ад Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК, кветкі і падарункі.
Жанна Рынгоўская