Адначасова з апошнімі жніўнымі работамі земляробы Ельшчыны вядуць уборку саломы, рыхтуюць глебу пад сяўбу азімага рапсу, высяваюць яго і займаюцца іншымі неадкладнымі справамі.
У раёне запланавана пасеяць 2356 гектараў азімага рапсу. Справіцца з гэтай задачай аграрыі сельгаспрадпрыемстваў павінны да 25 жніўня. Так, па аператыўных дадзеных райсельгасхарчу на 23 жніўня, у цэлым азімым рапсам засеяна 1450 гектараў плошчаў. Безумоўным лідарам у сяўбе рапсу з’яўляецца КСУП «Ельскае Палессе» – 370 гектараў з запланаваных 475.
На сяўбе азімага рапсу ў КСУП «Ельскае Палессе» заняты Аляксандр Цярэшчанка (на здымку). На новым энерганасычаным трактары МТЗ-3022, які зусім нядаўна даверылі механізатару, за дзень ён засявае 50–52 гектары. Да адведзенага тэрміну, зазначыў Аляксандр Мікалаевіч, з сяўбой азімага рапсу павінны ў гаспадарцы справіцца.
Ганна Булаўка