У пятніцу, 6 ліпеня, у гарадскім парку пройдзе народнае свята «Купалле».
У праграме свята:
– тэатралізаванае прадстаўленне «У ночку купальскую»;
– выступленне калектываў аматарскай творчасці;
– гульнёвыя праграмы для дзяцей і дарослых;
– танцавальная праграма для моладзі.
Вас таксама чакаюць разнастайныя гульні, атракцыёны, жарты, смех.
Будуць працаваць гандлёвыя кропкі.
Пачатак – у 21.00.