Які «Аліўе» без ельскага гарошка?..

Сельское хозяйство

На Гомельшчыне працягваецца масавая ўборка зялёнага гарошка. Гомельская вобласць лічыцца лідэрам па вырошчванні гэтай бабовай культуры. У гэтым годзе ў вобласці пасеяна 890 гектараў, што складае прыкладна трэцюю частку ўсяго аб’ёму палеткаў краіны, адведзеных пад гэтую культуру.


Вытворцы вобласці плануюць выпусціць не менш за 12 мільёнаў банак кансерваванага зялёнага гарошку. Трэць ураджаю на сённяшні дзень ужо ўбраная, і першыя партыі перапрацаванага гароху новага ўраджаю ўжо падрыхтаваны да продажу.


Перапрацоўкай зялёнага гарошку – галоўнага інгрэдыента навагодняга салату «Аліўе» – у рэгіёне займаюцца ў Гомельскім, Жыткавіцкім і Ельскім раёнах. Спецыялісты адзначаюць, што ў тэхналогіі вытворчасці гароху больш за 75 % затрат даво-дзіцца на этап уборкі гэтай культуры.


На Ельшчыне зялёнага гарошку ўбрана 115 гектараў з пасеяных 280, паведамілі  ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання раніцай 23 ліпеня. Ураджайнасць у гэтым годзе лепшая, чым у мінулым: 30,5 цэнтнераў з гектара супраць 25 цэнтнераў з гектара ў 2011 годзе. Зараз зялёны гарошак убіраецца ў КСУП «Дабрынь», наперадзе – уборка ў КСУП «Ельскае Палессе».


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *