Ветэрану – 103 гады!

Общество

Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Уладзі-міру Емяльянавічу Бычкоўскаму на днях споўнілася 103 гады. Адзін з самых старэйшых жыхароў Ельшчыны, ветэран трапіў у лік тых нямногіх людзей, якім ёсць што параўнаць са стагоддзя мінулага і цяперашняга.


Ветэран нарадзіўся ў 1909 годзе, канкрэтнай даты яго дня нараджэння ў пашпарце не значыцца. Таму віншаваць Уладзіміра Емяльянавіча  з днём нараджэння, па словах дзяцей і ўнукаў, усе пачынаюць літаральна з 1 ліпеня. На мінулым тыдні з віншаваннямі і падарункамі да ветэрана прыехалі прадстаўнікі мясцовай улады (Ельскага райвыканкама, Рамязоўскага сельсавета), КСУП «Ельск», раённага савета ветэранаў і Ельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


Павел Цык, старшыня раённага савета ветэранаў, пажадаў Уладзіміру Бычкоўскаму моцнага здароўя і даўгалецця, а таксама ўвагі, клопату і цеплыні ад родных і блізкіх людзей. «Жадаем вам аптымізму, добрага настрою і бадзёрасці,» – дадала Аксана Захарчанка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.


Да віншаванняў далучыліся і астатнія госці. З найлепшымі пажаданнямі яны ўручылі Уладзіміру Бычкоўскаму кветкі і падарункі.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *