У мінулыя выхадныя дні некаторыя гаспадаркі Ельшчыны пачалі выбарачную ўборку рапсу. Сабраны ўраджай рапсу за гэтыя дні склаў 1083 тоны (па дадзеных на 9 ліпеня).
Акрамя таго, працягваецца нарыхтоўка кармоў у сельгаспрадпрыемствах раёна. Па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на 9 ліпеня, сена нарыхтавана 7230 т, сенажу – 28944 т. У гэтыя дні закладка сенажу будзе завершана. Ва ўсіх гаспадарках раёна вядзецца другі ўкос траў: ужо скошана чвэрць запланаваных плошчаў (1085 га з 4365 га).
Ганна Гаўрылава