Зрабіўшы невялікі перапынак, школьная пара паступова набірае абароты. Многія бацькі ў задуменні. З пытаннем «Пачынаць зборы ў школу сёння або адкласці клопаты на другую палову жніўня»? Мы звярнуліся да Валянціны Дубадзел, в.а. намесніка старшыні па гандлі Ельскага раённага спажывецкага таварыства:
– У многія крамы раёна яшчэ ў чэрвені завезены шэраг тавараў школьнага асартыменту. На прылаўкі і зараз працягваюць паступаць неабходныя да школьнай пары тавары. Продаж тавараў школьнага асартыменту наладжаны як у гарадскіх гандлевых кропках, так і на сяле. У многіх крамах арганізаваны «куткі школьніка».
Акрамя таго, на кірмашовай пляцоўцы горада з 1 жніўня кожны тыдзень будуць працаваць выязныя школьныя базары. Традыцыйна наша гандлёвая сетка супрацоўнічае ў асноўным з айчыннымі вытворцамі. Так, на прылаўках крам прадстаўлены тавары такіх гандлёвых марак, як ААТ «Камінтэрн», ААТ Мазырская швейная фабрыка «Надэкс», ААТ Бабруйская фабрыка «Славянка», ААТ Добрушская фабрыка «Герой труда» і іншыя.
– Галоўнае пытанне, якое турбуе бацькоў сёння, – гэта цэны. Скажыце, для шматдзетных сямей прадугледжаны якія-небудзь льготныя ўмовы пры набыцці школьных тавараў?
– Так, шматдзетным сем`ям будзе прадастаўлена беспрацэнтная растэрміноўка для набыцця школьных тавараў тэрмінам на тры месяцы. А з прадстаўленага асартыменту будзе магчымасць выбраць рэчы па карману.
Куды пайсці ў пошуку тавараў для школьнікаў? Каб адказаць на гэта пытанне, адправімся па крамах нашага горада: у краме «Ялінка», што знахо-дзіцца на кірмашовай плошчы, можна набыць неабходныя канцылярскія тавары, партфелі і рукзакі. Побач, у краме «Родны кут» № 12 можна нагледзець вопратку, абутак і таксама канцылярскія прыналежнасці. У тарговым аддзеле універмага «Абутак» (на першым паверсе) прадаецца непасрэдна абутак і тавары школьнага асартыменту, на другім паверсе, у аддзеле «Гатовае адзенне», – касцюмы, сарочкі, блузкі, сарафаны і іншае.
І, нарэшце, некалькі парад: збіраючыся на школьныя базары, пастарайцеся не абмяжоўваць сябе ў часе. Купля школьных тавараў не можа прайсці на ляту, кожную дробязь выбіраць неабходна ўважліва і карпатліва. Дарэчы, спецыялісты лічаць, што ў гэтым выпадку дробязей не бывае.
Жанна Рынгоўская