Першы вадзіцель-тысячнік

Сельское хозяйство

Сельгасарганізацыі краіны ўжо сабралі першы мільён тон зерня новага ўраджаю. Сярэдняя ўраджайнасць склала 37,8 цэнтнераў з гектара. Пры спрыяльных умовах надвор’я ўборка зерневых працягнецца ад 18 да 24 дзён.


У Ельскім раёне намалочана больш за 6 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці  26 цэнтнераў з гектара. Найбольшай ураджайнасці дасягнулі ў КСУП «Саўгас «Камуніст» – 30,5 ц/га. І намалоты тут найбольшыя – амаль 2 тысячы тон зерня. І менавіта ў гэтай гаспадарцы з’явіўся першы тысячнік – вадзіцель на адвозцы зерня Віктар Глюза.


Для Віктара Фёдаравіча гэта дваццаць сёмае жніво. Два дзясяткі гадоў ад’ездзіў за рулём ГАЗ-53, сёмы год – на МАЗе. Гэты механізатар заўсёды ў ліку лепшых, у ліку перадавікоў. Прыклад для іншых Віктар Глюза паказаў і ў гэтым годзе – на днях стаў першым тысячнікам у раёне. Па словах гэтага чалавека, сакрэт любой перамогі і поспехаў заключаецца ў жаданні працаваць, імкненні выконваць сваю працу шчыра і аддана.


Павіншаваць вадзіцеля з працоўнай перамогай прыехалі старшыня Ельскага райвыканкама Леанід Пісанік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Гапонік, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Георгій Цык, дырэктар КСУП «Саўгас «Камуніст» Рыгор Бабчанок. Леанід Пісанік адзначыў важнасць хлебаробскай працы і пажадаў Віктару Глюза далейшых поспехаў  ва ўборачнай кампаніі. Да віншаванняў далучыліся        Георгій Цык і Рыгор Бабчанок, якія пажадалі механізатару перамогі не толькі ў раённых спаборніцтвах на ўборцы зерня, але і ў рэспубліканскіх. Яны ўручылі вадзіцелю-тысячніку кветкі і падарункі, а артысты з Зашырскага КСЦ – музычныя віншаванні.


Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *