На Ельшчыне актыўна вядзецца другі ўкос травы. Пакуль стаіць гарачае надво’е, аграрыі ў першую чаргу імкнуцца нарыхтаваць як мага больш сена. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама раніцай 5 ліпеня, другім укосам скошана 805 га з запланаваных 4365 га, гэта больш за 18 %.
Сена сельгаспрадпрыемствы раёна нарыхтавалі больш за палову запланаванага – 6249 т. Завяршаецца нарыхтоўка сенажу (97,3%). Кармавых адзінак на 5 ліпеня нарыхтавана 11014,2, на такі ж дзень у мінулым го-дзе было 9309,6 кармавых адзінак. На ўмоўную галаву жывёлы прыходзіцца ў сярэднім 5,82 к.а.
Актыўна вядуцца работы па нарыхтоўцы сена ў КСУП «Скараднянскі». Тут яго ўжо нарыхтавалі больш за 1700 т. Працаўнікі гаспадаркі імкнуцца своечасова і хутка скасіць, перавярнуць, спрэсаваць і адвезці сена. У гэтыя дні ў гаспадарцы занята больш за 10 адзінак тэхнікі.
Ганна Гаўрылава