Да 15 чэрвеня плануецца завяршыць першы ўкос шматгадовых траў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Па стану на 31 мая, у раёне ўжо скошана 2587 га шматгадовых траў. Сена нарыхтавана 735 т. Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна працэс нарыхтоўкі сена ідзе рознымі тэмпамі. Лідарамі з’яўляюцца КСУП «Ельск» (185 тон) КСУП «Скараднянскі» (174 тон), КСУП «Ельскае Палессе» (170 тон сена).
Да нарыхтоўкі сенажу прыступілі на 31 мая чатыры сельгасарганізацыі: КСУП «Саўгас «Камуніст» (1896 т), КСУП «Скараднянскі» (766 т), КСУП «Ельскае Палессе» (360 т) і КСУП «Ельск» (1341 т).
Колькасць кармавых адзінак у цэлым у раёне складае 1270,6 на 31 мая. На гэты ж дзень у мінулым годзе лічба была значна меншая – 752,5.
Ганна Гаўрылава