Камбайны жнуць сурэпіцу

Сельское хозяйство

Першыя камбайны выйшлі ў поле гэтымі днямі амаль ва ўсіх гаспадарках раёна. Больш за 90 тон масланасення сурэпіцы ў цэлым намалацілі ў КСУП «Скараднянскі» і ў КСУП «Саўгас «Камуніст».


Сельгаспрадпрыемствы раёна некалькі апошніх гадоў вырошчваюць азімую сурэпіцу ў якасці прамежкавай культуры.  У КСУП «Скараднянскі» пасевы сурэпіцы ў гэтым годзе займалі больш за 40 га. Ура-джаю атрымалі амаль 50 тон.


– Сабранае масланасенне сурэпіцы будзе выкарыстоўвацца ў прамысловых мэтах, – патлумачыў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Шэцка. – Салому таксама прыбяром з поля. А зямлю яшчэ раз выкарыстаем пад кармавыя культуры, і да восені будзе новы ўраджай.


Акрамя гэтага, сурэпіца і рапс каштоўныя як маслічныя культуры і крыніцы біяпаліва. Перапрацоўчыя прадпрыемствы вырабляюць з рапсу масла, а жмых, які застаецца, адпраўляецца на патрэбы жывёлагадоўлі: рапсавы жмых і шрот падыходзяць для прыгатавання сенажу, сіласу і травяной мукі. Гэтыя культуры вельмі карысныя сельгаспрадпрыемствам у працэсе севазвароту. Яны ачышчаюць палі ад зелля, паляпшаюць глебу за кошт стрыжнявай карнявой  сістэмы, з’яўляюцца добрым удабрэннем, патрабуюць наогул мінімальнай апрацоўкі зямлі.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *