На Ельшчыне практычна завершана сяўба яравых культур. На палях ужо зелянеюць кукуруза на зерне, яравы рапс, раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя. Па стану на 24 мая, план вясенняй пасяўной кампаніі выкананы на 100 %. Сяўба яравых праведзена на плошчы 17598 га.
Раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя займаюць плошчу 2000 га ў раёне. Падыходзіць да завяршэння сеў агародніны: з запланаваных 350 га гаспадаркамі раёна пасеяна ўжо 264 га.
Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах Ельшчыны заканчваецца сеў кукурузы. «Каралева палёў» сёлета ўжо займае 8772 га з запланаваных 9000 га, па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 24 мая.
Паралельна з заканчэннем пасяўной кампаніі гаспадаркі вядуць першы ўкос шматгадовых траў. Работы ўжо праведзены на плошчы 1230 га з 7629 га запланаваных. Тут у безумоўных лідарах КСУП «Саўгас «Камуніст», дзе трава скошана амаль на трэцяй частцы прызначаных для ўкоса зямель – 510 га з адведзеных 1639 га. Актыўна вядзецца касавіца і ў КСУП «Ельскае Палессе» – скошана 21,3 % плошчаў.
У КСУП «Саўгас «Камуніст» ужо нарыхтавана 881 тона сенажу. Гэтая гаспадарка нарыхтавала 252,4 цэнтнера кармавых адзінак. У мінулым годзе на гэты дзень было нарыхтавана 143,2 цэнтнера.
Ганна Гаўрылава