Пасяўная кампанія на Ельшчыне паступова набірае абароты: па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 9 красавіка, у цэлым па раёне раннімі яравымі зерневымі культурамі ўжо засеяна 879 га з 2000 га, а гэта 44 % ад запланаванага.
У КСУП «Ельскае Палессе» ўжо цалкам завяршылі сяўбу ранніх яравых, у КСУП «Дабрынь» і «Саўгас «Камуніст» зроблена больш за палову.
Па-ранейшаму працягваецца ў гаспадарках раёна ўнясенне арганічных і мінеральных удабрэнняў, а таксама падрыхтоўка глебы пад яравы сеў. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 9 красавіка ў гаспадарках раёна падрыхтавана 3458 га плошчаў.
Ганна Гаўрылава