У пачатку гэтага года ў КСУП «Дабрынь» пачалося будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 600 галоў дойнага статку. Генеральным падрадчыкам на будаўніцтве фермы з’яўляецца Ельская ПМК-96. Што зроблена на будоўлі ў Дабрыні на сённяшні дзень, расказаў Уладзімір Трошка, галоўны інжынер ПМК-96:
– Мы пачалі будаваць малочнатаварную ферму ў Дабрыні ў студзені гэтага года. Здача аб’екта плануецца на наступны год. Зараз актыўна вядуцца наступныя работы: мантаж зборнага жалезабетона па кароўніку пазіцыі № 2, на даільна-малочным блоку ўзводзяцца вонкавыя і ўнутраныя сцены з цэглы і інш. На будаўніцтве малочнатаварнай фермы ў Дабрыні цяпер працуюць больш за дваццаць чалавек.
Ганна Гаўрылава