Малочныя рэкі ці ручайкі?

Сельское хозяйство

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама падве-дзены вынікі работы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна ў галіне жывёлагадоўлі за першы квартал бягучага года. Адным з важнейшых накірункаў у жывёлагадоўлі з’яўляецца вытворчасць малака.


Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, за студзень–сакавік 2012 года валавая вытворчасць малака ў раёне склала 7737,2 т, што складае 96,4 % ад запланаванага. Планавае заданне на гэты перыяд (2065 т) выканалі толькі ў КСУП «Саўгас «Камуніст» – 2098,5 т (101,6 %). Да плану крыху «недацягнулі» КСУП «Скараднянскі» (97,6 %), КСУП «Ельск» (97 %) і КСУП «Ельскае Палессе» (96,4 %). У КСУП «Падгалле» валавая вытворчасць малака склала 577,1 т (87,4 % ад плану), у КСУП «Дабрынь» – 918 т (89,1 % ад плану). У  мінулым годзе за першы квартал усе сельгаспрадпрыемствы план выканалі.
Надой ад каровы ў першым квартале гэтага года, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага, павялічыўся на 77 кг і склаў 962 кг у сярэднім па раёне. Найбольшыя надоі ад каровы атрымалі ў КСУП «Саўгас «Камуніст» – 1224 кг і ў КСУП «Ельск» – 1214 кг. Амаль у  2 разы, чым у названых гаспадарках, меншыя надоі ў КСУП «Падгалле» – 683 кг ад каровы.


Рэалізацыя малака ў цэлым па раёне склала 6586,9 т пры заданні 6980 т. Толькі КСУП «Саўгас «Камуніст» выканаў план па рэалізацыі – 101,8 % (1827,8 кг). КСУП «Ельск» рэалізаваў 1709,4 т малака (96,3 %), КСУП «Скараднянскі» – 929,6 т (93 %), КСУП «Ельскае Палессе» –  857,7 т (91,2 %), КСУП «Дабрынь» – 788,6 т (88,1 %), КСУП «Падгалле» – 473,8 т (82,4 %). Таварнасць малака ў першым квартале склала 85,1 % у сярэднім па раёне, пры тым што ў мінулым годзе гэтая лічба складала 82,9 %.
Малака гатунку «Экстра» ў студзені–сакаві-ку 2012 года прададзена ў сярэднім па раёне 59,3 % ад агульнай колькасці. Лідарам па продажы малака гэтым гатункам з’яўляецца КСУП «Саўгас «Камуніст» – 97,2 %. У КСУП «Ельскае Палессе» прададзена «экстры» 68,3 % ад усяго малака, у  КСУП «Скараднянскі» – 50,5 %, КСУП «Ельск» – 42,7 %,  КСУП «Дабрынь» – 36,5 % .


У насельніцтва закуплена ў студзені–сакавіку 361,9 т малака,  у мінулым годзе за аналагічны перыяд – 349,3 т.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *