Сей авёс у гразь – будзеш князь

Сельское хозяйство

У КСУП «Саўгас «Камуніст» першымі ў раёне пачалі вясенні сеў. Тут у сераду, 14 сакавіка, пачалі сеяць авёс «па чарапку». У чым перавага такога ранняга севу, расказаў Рыгор Бабчанок, дырэктар КСУП «Саўгас «Камуніст»:


– Сеючы авёс «па чарапку», мы не чакаем, пакуль глеба на тарфяніках «паспее». Звычайна вільгаці на палях у нас недастаткова, таму стараемся пры першай жа магчымасці выехаць у поле. Насенне хутка ўзыходзіць, расліны ідуць зараз жа ў рост, і ўраджай аўса мы атрымліваем раней за ўраджай іншых зерневых культур. Дарэчы, ураджайнасць зерня з севу «па чарапку» большая, чым з пасеянага ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.


Акрамя гэтага, ужо ў пачатку ліпеня вызваляюцца з-пад аўса плошчы для севу пажніўных культур, напрыклад, яравога рапсу на зялёны корм.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *