У Зашырскай бальніцы зубным фельчарам працуе Юлія Луцэнка – маладая спецыялістка. Жыццярадасная, шчырая, прыветная дзяўчынка аптымістычна настроена на працу ў вёсцы.
– Вельмі цёпла мяне сустрэлі ў калектыве, – расказвае стаматолаг. – А гэта вельмі важна: усё-такі першае рабочае месца! Жыву побач з бальніцай, у трохпакаёвай кватэры, якую мне вы-дзелілі як маладому спецыялісту. Мае бацькі з меншай сястрой жывуць у вёсцы Дуброва, часта да мяне наведваюцца.
– Як у Вас складваюцца адносіны з пацыентамі?
– Ведаеце, адразу людзі не вельмі мне давяралі, баяліся. Але паступова сталі хадзіць да мяне на прыёмы, і цяпер проста адбою няма ад жадаючых лячыць зубы. Па сваёй спецыяльнасці («Зубалячэбная справа») я павінна толькі лячыць зубы, але ж, калі чалавеку тэрмінова трэба вырваць зуб, даводзіцца і гэта рабіць.
– А дзе Вы самі лечыце зубы?
– Часцей за ўсё лячу зубы ў знаёмых стаматолагаў у Гомелі – у сваіх выкладчыкаў. Пасля заканчэння Гомельскага медыцынскага каледжа мы, былыя студэнты, з усімі падтрымліваем добрыя адносіны.
– Чым малады стаматолаг займаецца ў вольны час?
– Люблю чытаць, у культурна-спартыўны цэнтр хаджу.
– Вашы планы на будучае?
– У Зашыр’і жыць і працаваць мне вельмі падабаецца. Таму пакуль што застануся тут. А потым пажывём – пабачым!
Ганна Гаўрылава