Зіма пройдзе хутка…

Сельское хозяйство

Сельгаспрадпрыемствы Ельскага раёна плануюць завяршыць падрыхтоўку тэхнікі да вясенняга севу да 1 сакавіка. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кольчанка:



– Перад сяльчанамі пастаўлена задача па навядзенні ў  патрэбны стан энерганасычаных трактараў і камбінаваных глебаапрацоўваючых пасяўных агрэгатаў да 1 сакавіка. У апошні час рамонтныя работы значна актывізаваліся, і сельгасарганізацыі паступова выходзяць на зацверджаны графік і аб’ёмы рамонтных работ.


Усяго ў цяперашняй пасяўной кампаніі прымуць удзел 24 энерганасычаныя трактары, 16 камбінаваных глебаапрацоўваючых пасяўных агрэгатаў, 20 камбінаваных глебаапрацоўваючых агрэгатаў, 6 бульбасаджалак, 36 раскідвальнікаў цвёрдых мінеральных удабрэнняў, 30 машын для ўнясення цвёрдых арганічных удабрэнняў, 15 сеялак для цукровых буракоў і кукурузы і іншыя неабходныя для выканання палявых работ сельгасмашыны.


Рамонт тэхнікі ў цяперашні час ажыццяўляецца ў асноўным за кошт уласных сродкаў гаспадарак. Для правядзення тэхнічнага абслугоўвання энерганасычаных трактароў з абласнога бю-джэту ў бліжэйшы час будуць выдзелены фінансавыя сродкі для набыцця фільтраў і масел. Абслугоўванне трактароў будзе праводзіцца спецыяльным звяном, створаным у ААТ «Ельскі аграсервіс».


Трэба заўважыць, што за апошнія некалькі гадоў аграпрамысловы комплекс Ельскага раёна сур’ёзна тэхнічна пераўзброіўся. У нас ёсць дастатковая колькасць тэхнікі, у тым ліку энерганасычанай, каб правесці вясенні сеў зерневых у аптымальна кароткія тэрміны – за 10 рабочых дзён. Для гэтага сельгаспрадпрыемствам раёна патрэбна 218 трактарыстаў. Зараз ёсць 89 % ад неабходнай колькасці. Астатнія кадры будуць часова знятыя з другіх работ у сельгасарганізацыях.


Зараз ставіцца наступная задача: каб уся тэхніка была іспраўная, граматна эксплуатавалася, менш было прастояў і сур’ёзных рамонтаў.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *