17–19 лютага ў Гомелі прайшлі спартакіяда і конкурс аматарскай творчасці сярод кіруючых работні-каў органаў выканаўчай улады і Саветаў дэпутатаў вобласці.
Традыцыйная, трынаццатая па ліку, спартакіяда, аб’яднаная з культурнай праграмай, стала сапраўдным святам для жыхароў рэгіёна. У ролі спартсменаў і артыстаў – кіраўнікі і спецыялісты райвыканкамаў, аблвыканкамаў і гарвыканкама.
Спаборніцтвы спартакіяды прайшлі па сямі відах спорту.
У спаборніцтвах па більяр-дзе першае месца сярод старшынь райвыканкамаў заняў Леанід Пісанік, старшыня Ельскага раённага выканаўчага камітэта. Ён быў узнагароджаны Дыпломам I ступені і каштоўным падарункам.
Паралельна праходзіў конкурс мастацкай самадзейнасці сярод прадстаўнікоў выканаўчай улады. Дарэчы, сёлета ўпершыню прынялі ўдзел і прадстаўнікі сельсаветаў вобласці. У намінацыі «Вакальны ансамбль» конкурсу аматарскай творчасці мужчынскі ансамбль ельскай каманды, выканаўшы песню «Цёмная ночка», заняў першае месца і быў узнагаро-джаны Дыпломам I ступені і падарункам.
Мы віншуем пераможцаў гэтага спаборніцтва з поспехамі!
Ганна Гаўрылава