Кажуць, мова мая аджывае…

Общество

Паэтам Піменам Панчанкам даўно была ўзнята праблема сумнага лёсу беларускай мовы. Дарэчы, гэтая праблема існавала заўсёды. Не менш актуальная яна і сёння. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтага дня мы сустрэліся з людзьмі, якія лічаць беларускую мову роднай мовай, заўжды ёю карыстаюцца, шануюць, любяць, берагуць, хвалююцца за яе лёс.


Мой суразмоўца – Уладзімір Невяроўскі, дырэктар Старавысакоўскага Цэнтра культуры і дасуга.


– Уладзімір Цімафеевіч, Ваша стаўленне да роднай мовы.


– Беларуская мова – адзіная родная мова, на якой я гавару ўсё жыццё. А калі дакладней – то на «трасянцы», таму што ў нашай мясцовасці сустракаецца многа і дыялектных слоў, і ўкраінскіх, і рускіх. Наша мова такая прыгожая, сакавітая, мілагучная. Як можна яе не любіць!?


– Што, па-Вашаму, трэба зрабіць для таго, каб беларусы карысталіся сваёю моваю?


– Для гэтага трэба, каб беларуская мова гучала ўсюды: і ў дзіцячых садках, і ў школах, і ў іншых навучальных установах, каб была яна і ў кабінетах улады, каб ёю карысталіся ўсе кіраўнікі. На сённяшні дзень  гэта, на жаль, вялікая праблема. Нягледзячы на тое, што ў нашай краіне двухмоўнасць, пераважная большасць выбірае рускую мову. У выніку беларусы добра не ведаюць ні беларускай, ні рускай мовы. Беларуская мова ў асноўным «прапісана» ў вёсцы. У горадзе лю-дзей, якія карыстаюцца роднай мовай, – адзінкі.


Ніводны народ не саромеецца сваёй мовы, размаўляе на ёй і ганарыцца мовай.


– Як Вы думаеце: ці ёсць будучыня ў беларускай мовы?


– Лёс мовы – гэта лёс народа. Пакуль будзе жыць мова, будзе жыць і нацыя. Хочацца толькі сказаць сваім землякам: не саромейцеся роднай мовы, гаварыце на ёй!


Ганна ГАЎРЫЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *