Паступаць у гімназію будзем па-новаму

Образование

На забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці і адбор найбольш таленавітых і здольных дзяцей скіраваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 «Аб некаторых пытаннях прыёму асобаў у гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі-каледжы мастацтваў», які кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 студзеня.
Якім чынам сёлета будзе забяспечвацца прыём у гімназію, растлумачыў Віктар Амяльчук, начальнік аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама.



– У прыватнасці, гэтым дакументам замацоўваецца парадак прыёму ў гімназіі на падставе ўступных выпрабаванняў па прадметах: беларуская мова, руская мова і матэматыка – і гадавых адзнак за ІV клас па тых жа прадметах,  у гімназіі-каледжы мастацтваў – таксама па выніках праверкі здольнасцяў дзяцей у галіне асобных відаў мастацтваў.



Калі раней залічэнне ў гімназіі ажыццяўлялася толькі па выніках экзаменацыйных адзнак, то цяпер улічваюцца і гадавыя адзнакі дзіцяці па экзаменацыйных дысцыплінах.



– Віктар Пятровіч, з якой мэтай былі ўнесены карэктывы ў правілы прыёму вучняў у гімназіі?



– Залічэнне ў гімназію з улікам гадавых адзнак узмацняе ўвагу да ўсяго адукацыйнага працэсу, а не толькі да ўступных выпрабаванняў. Да таго ж, чым большая колькасць адзнак бярэцца пад увагу, тым меншая верагоднасць у прэтэндэнтаў на званне гімна-зістаў набраць аднолькавую колькасць балаў. Цяпер максімальная сума балаў, якую можа набраць вучань пры паступленні, складае 60.



– Чым пацвярджаецца эфектыўнасць дзейнасці гімназіі?



– Скажам, гімназісты на ўсіх этапах леташняй рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных дысцыплінах паказалі значна лепшыя вынікі, чым навучэнцы школ.



Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання сярэдні бал навучэнцаў гімназіі на 15,4 бала вышэйшы за сярэдні бал навучэнцаў сярэдніх школ.



Гімназісты складаюць таксама большую частку ўдзельнікаў разнастайных навукова-практычных канферэнцый па ўсіх вучэбных прадметах. У той жа час без правядзення якаснага адбору для навучання ў гімназіі дасягненне такіх высокіх вынікаў наўрад ці было б магчымым.


Працяг чытайце у газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *