З днём нараджэння, дзіцячы сад!

Образование

У мінулы чацвер 73-ці дзень нараджэння адзначыў яслі-сад № 1   г. Ельска «Сонейка». Па традыцыі на святочнае мерапрыемства былі запрошаны шэфы і сябры гэтай дашкольнай установы, былыя працаўнікі, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку.


Для гасцей была арганізавана экскурсія па яслях-садзе, з вялікай цікавасцю праглядвалі яны альбомы «Святы і будні», «73 гады. Дзіцячы сад учора і сёння», фотавыставу «Этапы гісторыі» і фотарэпартаж «Прадметна-прасторавае асяроддзе», якія былі размешчаны ў фае на другім паверсе.


У святочна пры-бранай зале адбыўся яскравы і запамінальны канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі і работнікамі сада.


Сапраўдны музычны кактэйль з вершаў, песень, танцаў прыйшоўся даспадобы ўсім гасцям. Прыемным сюрпрызам было з’яўленне Дзеда Мароза і Снягуркі, якія павіншавалі прысутных са святам і надыходзячым Новым годам. Яны правялі з гасцямі бяспройгрышную латарэю.
Віншаванні ў гэты вечар прагучалі ад Людмілы Назарчук, метадыста раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі, і Дзмітрыя Антропава, начальніка ЛДД-423 ДУ-43.


Загадчыца дашкольнай установы Аксана Купрыенка падзякавала калегам за плённую працу і ўзаемаразуменне, за той багаты вопыт, якім старэйшыя калегі нешкадуючы дзеляцца з работнікамі сада.


Пасля гэтага работнікі і госці свята частаваліся духмяным чаем і ласункамі.


Марта Лучык



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *