Жывёлагадоўля – у цэнтры ўвагі

Сельское хозяйство

15 снежня на базе КСУП «Дабрынь» прайшоў чарговы выязны семінар-нарада спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны і кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, на якім былі разгледжаны вынікі работы за студзень–лістапад 2011 года.


Да заканчэння года засталося вельмі мала часу. Таму ўжо можна ўпэўнена абазначыць, як спрацавалі сельгаспрадпрыемствы за пройдзены перыяд. Адзінаццаць месяцаў года вы-дзелілі як гаспадарак-лідараў, так і тых, хто мае даволі слабыя паказчыкі развіцця. Тым не менш звярнуць увагу на ўсе плюсы і мінусы ў жывёлагадоўлі раёна неабходна.


– У цэнтры ўвагі сённяшняга семінара, – адзначыў Анатоль Гапонік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама, – будзе стаяць жывёлагадоўчая галіна. Нас, як заўсёды, хвалююць пытанні: як атрымаць больш малака, як здаць дзяржаве больш малака, як атрымаць большыя прывесы ў вырошчванні жывёлы, як атрымаць большую выручку і г. д.


Удзельнікі нарады-семінара наведалі малочнатаварныя фермы ў Дабрыні і ў Млынку, а таксама мехдвор гаспадаркі.


Расказваючы пра арганізацыю работы жывёлаводаў на малочнатаварнай ферме ў Дабрыні, дырэктар КСУП «Дабрынь» Віктар Чырыч і галоўны заатэхнік гаспадаркі Наталля Лапа звярнулі ўвагу прысутных на многія моманты ўтрымання і догляду буйной рагатай жывёлы. На гэтай ферме знаходзі-цца 1064 галавы, з іх 702  галавы дойнага статку. Утрымліваюцца таксама сухастойныя каровы і цяляты. Надой малака на адну карову складае 7,8 літра (у мінулым годзе гэты паказчык быў 5,5 літра). Сярэднесутачны прывес буйной рагатай жывёлы – 900 г.


Кіраўнік гаспадаркі паказаў удзельнікам семінара, якія бытавыя ўмовы для жывёлаводаў створаны на ферме: пакой для адпачынку жывёлаводаў, душавыя і г. д.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *