Тэхніка чакае новага сезону

Сельское хозяйство

У канцы лістапада Ельскі раённы выканаўчы камітэт, разгледзеўшы матэрыялы, якія прадаставіла раённая камісія па падрыхтоўцы, правя-дзенні і падвядзенні вынікаў раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый раёна для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ 2012 года, на чарговым пасяджэнні прысудзіў наступныя прызавыя месцы.


Першае месца было прысуджана КСУП «Саўгас «Камуніст», другое месца – «КСУП «Ельск», трэцяе месца – КСУП «Ельскае Палессе». Калектывы гаспадарак – прызёраў раённага агляду – ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Ельскага раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі ў памеры 30 базавых велічынь за першае месца, 25 базавых велічынь – за другое і 20 – за трэцяе.


У вышэй названых гаспадарках сельскагаспадарчая тэхніка захоўваецца ў адпаведнасці з прадугледжанымі дзяржаўнымі стандартамі 7751085, вузлы і агрэгаты, якія патрабуюць складанага рамонту, здадзены на спецыялізаваныя прадпрыемствы і тэхнічныя абменныя пункты, падтрымліваецца высокі ўзровень тэхнічнай гатоўнасці, вядзецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Своечасова пастаўлена на захаванне тэхніка і ў КСУП «Дабрынь».


На пасяджэнні райвыканкама была адзначана станоўчая работа па падрыхтоўцы да раённага агляду кіраўнікоў і інжынерных служб КСУП «Саўгас «Камуніст» (дырэктар Рыгор Бабчанок, галоўны інжынер Юрый Бараноўскі), КСУП «Ельск» (дырэктар Алена Марозава, галоўны інжынер Аляксандр Стэцкі), КСУП «Ельскае Палессе» (дырэктар Уладзімір Матузка, галоўны інжынер Яўген Прышчэп), КСУП «Дабрынь» (дырэктар Віктар Чырыч, галоўны інжынер Мікалай Шмедко). Работа кіраўнікоў і галоўных інжынераў КСУП «Скараднянскі» (дырэктар Васіль Касенка, галоўны інжынер Іван Бяляк) і КСУП «Падгалле» (дырэктар Юрый Засінец, галоўны інжынер Аляксандр Смяюн) прызнана недастатковай.


Кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый раёна рашэннем райвыканкама прадпісана ў тэрмін да 10 снежня ліквідаваць выяўленыя ў ходзе раённага агляду недахопы па захаванні тэхнікі, тэхнічным абслугоўванні і падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да палявых работ 2012 года.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *