Дояры Ельшчыны

Сельское хозяйство

У прафесіі аператар машыннага даення кароў, якая традыцыйна лічыцца выключна жаночай, хапае і мужчынскіх рук. У нашым раёне налічваецца 5 мужчын-дояраў: адзін працуе ў КСУП «Падгалле» і чацвёра – у КСУП «Скараднянскі». Астатнія гаспадаркі пакуль не могуць пахваліцца наяўнасцю мужчын-аператараў машыннага даення.


Даенне кароў спрадвеку лічылася адным з асноўных заняткаў жанчыны, таму што іменна жанчына займалася хатняй гаспадаркай, выхаваннем дзяцей. Але ж, як лічаць псіхолагі, гэта проста стэрэатыпы: мужчынскіх і жаночых відаў працы не існуе. Разбурыць агульнапрынятыя стэрэатыпы нам дапамаглі ў КСУП «Скараднянскі» – у гаспадарцы, самай багатай на мужчын-дояраў. Там мы сустрэліся з Уладзімірам Бабічам і Аляксандрам Гаўрыкавым, якія і пазнаёмілі нас бліжэй са сваім заняткам.



Уладзіміра Бабіча ведаюць у раёне як аднаго з лепшых аператараў машыннага даення. Практычна кожны год ён паспяхова выступае на раённых конкурсах аператараў машыннага даення «Лепшы па прафесіі», быў удзельнікам і аналагічных абласных конкурсаў. 


Наогул Уладзімір Бабіч доіць кароў ужо амаль 15 гадоў. За гэтыя гады сваю доярскую справу вывучыў выдатна. Зараз працуе на раздоі нецялей на ферме-комплексе аддзялення Валаўск КСУП «Скараднянскі». Загадчыца фермы Алена Кохан характарызуе Уладзіміра Бабіча як аднаго з самых лепшых працаўнікоў – адказнага, сумленнага і працавітага.


Калі каровы знаходзяцца на ферме, работы ў аператараў машыннага даення значна менш: трэба толькі падключыць чатыры дойныя стаканы да вымені, і малако трапляе ў трубапровад і г. д. На некаторых фермах, дзе ёсць больш сучаснае абсталяванне, аўтаматызаваны і іншыя працэсы. Намнога цяжэй даводзіцца даяркам і доярам летам. Каровы знаходзяцца на полі, а значыць, цяжкія бідоны з малаком даводзіцца насіць уручную. І хто сказаў, што гэтая прафесія жаночая?


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *