У нашым раёне ідзе масавая ўборка зерневых і зернебабовых культур. Сёлета ва ўборцы задзейнічана 42 камбайны. Тэрыторыя, якую ім належыць зжаць, складае 9469 га. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама на 21 ліпеня, ужо прыбрана 25 % (2375 га) усіх плошчаў, з якіх намалочана 5490 тон пры сярэдняй ураджайнасці 23,1 цэнтнера з гектара. Кожны дзень убіраецца прыкладна 5 % плошчаў, колькасць намалочанага зерня штодзень складае прыкладна 1100–1200 тон.
На 21 ліпеня лідэрамі жніва па ўраджайнасці сярод гаспадарак раёна з’яўляецца КСУП «Ельск»(30,2 ц/га), КСУП «Скараднянскі» (29,1 ц/га), КСУП «Саўгас «Камуніст» (25,3 ц/га).
Ганна ГАЎРЫЛАВА