Свята Бульбы

Общество

Пасля сесіі дэпутатаў Млыноцкага сельскага Савета, якая прайшла 29 сакавіка ў памяшканні Санюкоўскага сельскага клуба, тут пачалося свята Бульбы.


Спачатку прысутным нагадалі гісторыю вырошчвання і распаўсюджвання гэтага карняплода, потым – прыказкі, прымаўкі і загадкі пра бульбу. Гледачы актыўна ўдзельнічалі ў спартыўных эстафетах, асноўным «снарадам» у якіх выступала… бульба.


Адзінаццаць гаспадынь прынялі ўдзел у конкурсе страў з бульбы. Акрамя традыцыйных дранікаў, на сталах былі клёцкі, піражкі і каўбаса з бульбай, бабка і нават такія стравы, як «Загадка», «Бульбяны рай»  і торт «Бульбінка».


Прадстаўляючы свае стравы, канкурсанткі чыталі вершы, спявалі і танцавалі, а потым частавалі ўсіх прысутных. Рашэннем журы кожная ўдзельніца атрымала памятную ленту. Ад раённага Савета дэпутатаў гаспадыням уручылі торт. Завяршылася свята Бульбы вясёлымі беларускімі танцамі.


Марта ЛУЧЫК.


На здымку: Мікалай Назарчук і Еўдакія Цімошчанка запрашаюць гасцей пачаставацца дранікамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *