Кожная славянская дзяўчына раней павінна была ўмець весці гаспадарку, ткаць, вышываць… І нават , выбіраючы сабе жонку, хлопцы перш за ўсё звярталі ўвагу на яе працавітасць, уменне гатаваць, прыбіраць і на прыданае, якое яна сама сваімі рукамі падрыхтавала да замужжа. Зразумела, што ў нашыя часы многае мы можам купіць у магазінах і не асабліва клапаціцца, што гэта зроблена машынамі-аўтаматамі, дзякуючы якім адпала неабходнасць рабіць нешта самім. Але, калі мы бачым, як прыгожа нехта можа вязаць, шыць, выплятаць і ўвогуле нешта рабіць сваімі рукамі, здзіўляемся і радуемся за чалавека.
Так мы можам парадавацца і за дзяўчат – Ганну Мазур і Паліну Неўмяржыцкую, будучых сапраўдных гаспадынь. Гэтыя вучаніцы 11-га і 8-га класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 г. Ельска» сталі дыпламанткамі абласной алімпіяды, што праходзіла 24–28 студзеня ў г. Жлобіне. Перамога Ганны і Паліны, канешне, напалову заслуга іх творчага кіраўніка – Неўмяржыцкай Валянціны Іванаўны, настаўніка абслугоўваючай працы і працоўнага навучання.Тым больш, што і раней вучаніцы, з якімі працавала Валянціна Іванаўна, не раз прывозілі з абласных алімпіяд Дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў.
Мы пагутарылі з дзяўчатамі і іх настаўніцай праз некалькі дзён пасля перамогі і спыталіся пра іх уражанні ад перажытага.
Паліна:
– Я ўдзельнічаю ў алімпіядах па абслугоўваючай працы з 5-га класа, а зараз яшчэ змагла прадстаўляць нашу школу і на вобласці. Здаецца, я зусім не хвалявалася. Аднак перад вусным выступленнем на абароне свайго творчага праекта крыху было страшнавата, бо тут неабходна было не толькі паказаць сваю работу, але і расказаць, як ты яе выконвала, паказаць свае веды, сабрацца, як кажуць, з думкамі і адказаць на каверзныя пытанні журы. Я прадстаўляла вязаны камплект «Какетка». Думаю, што мая работа і каментарый да яе спадабалаліся экзаменатарам. Нездарма ж мне прысудзілі Дыплом II ступені.
Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».
Юлія Разумава.