Успаміны пра бацькоў

Общество

Набліжаецца той дзень, калі быў вызвалены наш Ельск. Так, аж 67 гадоў мінула з таго часу, як скончылася Вялікая Айчынная вайна. Колькі гора прынесла яна ўсім людзям! Няма ніводнай сям’і, дзе б не загінуў хто з родных. Колькі маладых дзяўчат і юнакоў было вывезена ў Нямеччыну. Мала каму пашанцавала вярнуцца жывымі. Большая частка засталася там, і ніхто не ведае месцаў іх пахавання.


Раней наш Ельск быў пасёлкам. Мая матуля казала, што да вайны ў ім было шмат моладзі, а пасля засталася меншая частка. У 1940 годзе пазнаёміліся юнак Сцяпан з Ельска і дзяўчынка Ганна з Мазыра (гэта былі мае бацькі). Пакахалі адзін аднаго і справілі вяселле.  Вяселле было вясёлае, галоснае. Музыка і спевы гучалі на ўсё наваколле. Твары маладых свяціліся шчасцем. Усе жадалі ім здароўя, доўгага жыцця і  дзетак. Ніхто не ведаў, што ўжо вось-вось прыйдзе  гора і бяда. Вясною Сцяпан рашыў пабудаваць новы дом, але задума яго не збылася. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна, і Сцяпана забралі  ў войска ў першыя дні. Ганначка была ўжо цяжарная. Горка яна плакала, ды не адна яна была такая. Ёй дапамагалі бацькі Сцяпана, ды і сябры не пакідалі. Праз некалькі месяцаў нарадзілася дачка Марыя. Ганначка адразу паслала каханаму паштоўку, дзе пісала, што ў яго ёсць дачка, жадала перамогі. І яна прыйшла – гэтая перамога. Але як яна прыйшла? Колькі чалавечых жыццяў забрала, колькі сірат пакінула!


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *