Незагойная рана

Общество

У  нашу рэдакцыю даслала ліст Аляксандра Мітрафанаўна Патапенка з вёскі Бякі. Ёй давялося перажыць Вялікую Айчынную вайну, успаміны аб якой – незагойная рана на сэрцы жанчыны.


«Жыла наша сям’я добра, таму што была вялікая гаспадарка, свая зямля, на якой заўзята працавалі. Але ў 30-я гады бацьку раскулачылі, нас выгналі з хаты.


Было ў нас васямнаццаць кароў,  авечкі, коні, свінні, куры… Усю жывёлу, плугі, вазы, прылады працы, усю бульбу і насенне, што на вясну назапасілі, усё да грамулькі забралі. Нават абрэз палатна саматканага, што маці паспела прыхаваць, і тое адабралі. А мы ў чым стаялі, так і пайшлі…


Трапілі мы на Украіну да маёй бабулі (мамі-най маці) і ў яе жылі. Тата знайшоў там сабе работу ляснічага і забраў нас да сябе.


Як пачалася вайна, мы вярнуліся ў вёску Патапы. Прыйшлі ў сваю хату, сталі жыць там.


…Праз нашу вёску прайшоў атрад партызан. Пасля людзі сабраліся і кажуць, што трэба ісці ў лес, бо хутка тут з’явяцца немцы. Так і здарылася…


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *