Цяжкасці ў працы не палохаюць


Віталь Папоў, начальнік вытворчага ўчастка аддзялення Валаўск КСУП «Скараднянскі», – малады спецыяліст. Працуе ў Валаўску з красавіка мінулага года. Родам ён са Светлагорскага раёна. Скончыўшы спачатку Краснабярэжскі дзяржаўны аграрны каледж, а затым Гродненскі дзяржаўны аграрны універсітэт, дзе набыў прафесію агранома, па размеркаванню трапіў у Ельскі раён.


У КСУП «Скараднянскі» хлопцу дапамаглі знайсці жыллё, ўладкавалі на работу. Абавязкаў у Віталі шмат, таму часам бывае вельмі нялёгка, але ж цяжкасці ў працы яго зусім не палохаюць, а наадварот – загартоўваюць, даюць вопыт.


Знаходзяцца ж, канешне, і вольныя гадзіны, у якія Віталь любіць слухаць музыку, у выхадныя дні любіць хадзіць у баню, часам – ездзіць да  бацькоў на радзіму.


Спадзяёмся, што Віталь ніколі не спазнае расчаравання ў выбары сваёй прафесіі і будзе аддана служыць справе свайго жыцця.


Ганна Гаўрылава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *