67 гадоў мінула з той пары…

Общество

На пачатку тыдня  Ельшчына адзначыла Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 11 студзеня 1944 года – гэты дзень стаў гістарычнай датай для жыхароў Ельскага раёна.


З успамінаў І.М. Адзінокага, былога камандзіра 1-га батальёна 1321-га стралковага палка, які непасрэдна ўдзельнічаў у вызваленні Ельшчыны ад ворага: «У лістападзе-снежні 1943 года наш полк з цяжкімі баямі выйшаў на рубеж вёсак Данілаўка і Млынок… Зрабілі некалькі спроб прарваць варожую абарону, але яны скончыліся няўдачай. Мы панеслі немалыя страты і вымушаны былі спыніць наступленне. Полк заняў абарону. Неўзабаве батальён атрымаў папаўненне ў жывой сіле і тэхніцы.


Гітлераўцы дыслацыраваліся на паўднёвым захадзе ад Ельска. Абарончыя збудаванні яго былі надзвычайна моцныя: траншэі ў поўны рост, калючы дрот, пярэдні край замініраваны…


Нарэшце паступіў прыказ аб наступленні. На світанні 11 студзеня па сігналу пачалося агульнае наступленне 415-й дывізіі, якому папярэднічала кароткая артылерыйская падрыхтоўка. Я атрымаў загад нанесці ўдар праціўніку з тылу. Бой быў надзвычайна жорсткі, ён закончыўся нашай перамогай…»


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *