На такіх школах трымаецца нацыянальная сістэма адукацыі

Образование

Школа на сяле – гэта, несумненна, духоўна-асветніцкі цэнтр вёскі, які забяспечвае не толькі адукацыйна-выхаваўчы працэс, усеагульнае развіццё дзіцячай асобы, але і спрыяе выхаванню ўсяго сельскага насельніцтва. Менавіта такім цэнтрам з’яўляецца Дабрынская сярэдняя школа, якая 11 снежня 2010 года адзначыць свой стогадовы юбілей. Напярэдадні гэтага свята мы сустрэліся з Аляксандрам Пазняком, дырэктарам гэтай дзяржаўнай установы адукацыі.


– Аляксандр Аляксандравіч, што значыць асабіста для Вас і ўсяго педкалектыва стогадовы юбілей Дабрынскай школы?


– Сто гадоў школе – гэта значная падзея не толькі для мяне, педкалектыва, але і вучняў, іх бацькоў – усіх, хто зараз вучыцца ці скончыў нашу школу.


Гісторыя школы ў вёсцы Дабрынь пачынаецца з першай паловы ХХ стагоддзя. У справаздачы па народнай адукацыі ў Мазырскім павеце, якая захавалася ў архіўных дакументах, запісана, што 11 снежня 1910 года адкрыта Дабрынскае аднакласнае народнае вучылішча. На яго адкрыццё насельніцтва сабрала 40 рублёў (у той час гэта былі вялікія грошы). 


З таго дня мінула цэлае стагоддзе, насычанае рознымі гістарычнымі падзеямі – як станоўчымі, так і драматычнымі, а часам і трагічнымі. Школа чутка рэагавала на кожную з іх. Але з непарушным пастаянствам яна была і засталася духоўным цэнтрам навучання і выхавання вёскі (цяпер аграгарадка) Дабрынь. Гэтаму спрыяе і тое, што на працягу ўсяго свайго існавання наша школа заставалася беларускамоўнай. Доказам правільнасці абранага шляху з’яўляюцца словы Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь М. Радзькова, астаўленыя ў школьнай кнізе Гонару падчас наведвання школы: «На такіх школах трымаецца нацыянальная сістэма адукацыі».


Да гэтай значнай падзеі мы рыхтаваліся загадзя. Запрасілі шмат гасцей: знакамітых нашых землякоў, выпускнікоў розных гадоў, якімі па праву ганарыцца наша школа. Дзеці з вялікім задавальненнем рыхтаваліся да гэтага свята.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Жанна Найман.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *